Света Бень і .К — прэзентацыя альбома «Карова белая» - Warszawa
Света Бень і .К Прэзентацыя альбома «Карова белая» Квіткі: 80 / 100 / 120 PLN Света Бень і Яўген Кучмейна (.К) прадставяць сумесны альбом «Карова белая» ў Варшаве. «Карова белая» — сольны праект Светы Бень, які стаў сапраўднай творчай калабарацыяй з Яўгенам Кучмейнам. Усе 14 песень альбома ён аранжыраваў, музычна спрадзюсаваў, запісаў і звёў, стварыўшы для іх новае гучанне. Альбом быў запісаны на студыі «Нёман-9», якая апошні год знаходзілася ў Малых Азеранах на Падляшшы, недалёка ад беларускай мяжы. Менавіта там, сярод прыроды і цішыні, паступова нараджалася «Карова белая». Альбом пабачыць свет у сярэдзіне жніўня На канцэрце ў Варшаве прагучаць усе песні новага альбома, а таксама некалькі кампазіцый Святланы Бень у новым музычным прачытанні. | PL | Sveta Ben & .K Premiera albumu „Karova Belaya” Bilety: 80 / 100 / 120 PLN Po premierowym koncercie w Berlinie Sveta Ben i Yauhen Kuchmeyna (.K) zaprezentują album „Karova Belaya” również warszawskiej publiczności. Choć jest to solowy album Svety Ben, w rzeczywistości stanowi pełnoprawną artystyczną współpracę z Yauhenem Kuchmeyną. To właśnie on zaaranżował, wyprodukował muzycznie, nagrał i zmiksował wszystkie 14 utworów, nadając im nowe, autorskie brzmienie. Album powstał w mobilnym studiu Neman-9, które w ostatnim roku mieściło się w Małych Ozeranach na Podlasiu, niedaleko granicy z Białorusią. To właśnie tam, pośród ciszy i natury, stopniowo rodziła się „Karova Belaya”. Podczas koncertu w Warszawie publiczność po raz pierwszy usłyszy cały materiał z nowego albumu, a także wybrane utwory Svety Ben w nowych aranżacjach.



